Апошнія дні продажу №2 «Нашай гісторыі» на поштах і ў кіёсках — спяшайцеся купіць
Ніжэй вы таксама знойдзеце спіс кнігарань, дзе «Наша гісторыя» гарантавана ёсць.
Выйшаў другі нумар часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара — Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.
Акрамя таго, чытайце:
Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі
Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след
З Гулага — на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча
Як сірата стаў самым багатым селянінам Гродзенскай губерні: кім ён быў і што стала з ягонымі продкамі
Артылерыя Нясвіжскага замка
Слаўнае мінулае беларускага сыру
Якіх сабак трымалі нашы продкі
Рэцэпты заходнебеларускага сняданку
а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну.
І можна праверыць сябе: як бы вы здалі ЦТ па гісторыі? Вялікі і грунтоўны тэст.
100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае. Вось змест:
Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.
Дзе купіць?
Мы адправілі нумар 2 амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. На поштах часопіс можна купіць толькі ў Мінску, Мінскай вобласці, абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах, Лідзе, Маладзечне і Полацку.
Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць.
А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю».
Мінск
«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)
Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46
Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by
«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by
«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)
Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь
«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)
«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)
Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.
Гродна
У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).
Брэст
У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).
Віцебск
У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).
Магілёў
Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).
Бабруйск
У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).
Пінск
У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)
Дарэчы, нумар 1 нарэшце з'явіўся таксама ў наступных крамах «Белкнігі».
Баранавічы:
- «Кнігі» (вул. Савецкая, 73).
Гомель:
- «Кніжны свет» (пр-т Леніна, 45).
Гродна:
- «Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамолу, 29а),
- «Раніца» (вул. Маставая, 33).
Віцебск:
- «Глобус» (вул. Замкавая, 21-30).
Брэст:
- «Асвета» (пр-т Машэрава, 57),
- «Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120),
- «Іскра» (вул. Пушкінская, 4).
Мінск:
- Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11),
- Цэнтральная кнігарня (пр-т Незалежнасці, 19),
- «Кнігі і кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14),
- «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).
Наваполацк:
- «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145),
- «Усход» (вул. Кірава, 4).
Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
Падпісны індэкс 00469
Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.
Якія прынцыпы новага часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Якія першыя водгукі на нумар 2?
Падарыце настаўнікам!
Наш часопіс — найлепшы падарунак на Дзень настаўніка.