БЕЛ Ł РУС

Да 2015 г. у Менску плянуецца зьнесці да 5 000 хатаў

20.11.2008 / 18:36

Nashaniva.com

Да 2015 года ў Мінску плануецца знесці да пяці тысяч індывідуальных дамоў.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання забудовы камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксей Вага 20 лістапада на пасяджэнні круглага стала па пытаннях індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Спецыяліст зазначыў, што цяпер адбываецца карэкціроўка генеральнага плана Мінска, згодна з якім да 2012 года ў горадзе будзе будавацца да 2 млн. квадратных метраў жылля штогод. Згодна з генпланам, будзе адбывацца «рэзкае скарачэнне тэрыторый індывідуальнай забудовы». «Размова ідзе аб зносе існуючых тэрыторый, якія займаюць 25% усёй плошчы забудовы горада», — патлумачыў А.Вага.

Разам з тым ён зазначыў, што на далучаных тэрыторыях (Цна, Зацань, Навінкі, Цнянка) плануецца ўшчыльненне забудовы
і дазваляецца ажыццяўляць рэканструкцыю або новае будаўніцтва індывідуальных дамоў. «Участкі, сумежныя з гэтымі тэрыторыямі, плануецца зарэзерваваць для грамадзян, чые дамы будуць знесены, а ўчасткі — канфіскаваны для шматкватэрнай забудовы», — паведаміў А.Вага.

Начальнік упраўлення таксама паведаміў, што разглядаецца прапанова аб магчымасці выдзялення мінчанам зямельных участкаў за межамі горада. «Сталічныя ўлады ў гэты момант не маюць магчымасці выдзялення на законных падставах раўнавартаснага па плошчы і добраўпарадкаванні жылля ўзамен таго, што зносіцца. Да гэтага пытання мы падыходзім дыферэнцавана», — зазначыў спецыяліст.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула