БЕЛ Ł РУС

Баразенка спыніў галадоўку

20.11.2008 / 23:02

Ад 27 кастрычніка Аляксандра, апошняга фігуранта Справы 14-ці, трымаюць у сьледчым ізалятары.

Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту.

Пра тое паведаміла маці Аляксандра, Алена Баразенка.

Ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку, апошняга фігуранта Справы 14-ці, трымаюць у сьледчым ізалятары. Калі судзілі трынаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якіх абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, Аляксандар быў у Польшчы. Ён вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага. У хуткім часе хлопца будуць судзіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула