БЕЛ Ł РУС

У Менску зьняволены калёніі захапіў закладніцу

21.11.2008 / 10:14

Nashaniva.com

Злачынца парэзаў ёй нажом рукі ды паводзіў сябе неадэкватна. Яго забілі

У папраўчай установе № 1 Мінска вечарам 20 лістапада быў ліквідаваны зняволены, які захапіў у заложніцы медсястру і патрабаваў верталёт і буйную суму грошай, паведаміў Першы канал.

Злачынца парэзаў нажом рукі заложніцы, паводзіў сябе неадэкватна. Афіцэр аховы прапанаваў сябе ў якасці заложніка. Зняволены пагадзіўся. Ён нанёс ахоўніку раненні ў вобласць шыі.

Было прынята рашэнне аб правядзенні аперацыі па ліквідацыі злачынцы. Заложнікам аказана дапамога.

Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 1» знаходзіцца ў Мінску на вул. Кальварыйскай.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула