БЕЛ Ł РУС

У Арменіі пачаліся новыя пратэсты. Тысячы людзей блакуюць парламент ВІДЭА

2.10.2018 / 22:18

Nashaniva.com

Армянскія дэпутаты, насуперак закліку прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, прынялі закон, які будзе блакаваць роспуск парламента.

За гэта прагаласавалі 67 дэпутатаў з Рэспубліканскай партыі, партый «Дашнакцуцюн» і «Квітнеючая Арменія». Роспуск парламента быў неабходны для правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў.

Пасля галасавання Нікол Пашынян падчас свайго анлайн-звароту ў Facebook заклікаў людзей выйсці на пратэст.

Пасля гэтага да будынка Нацыянальнай Асамблеі ў Ерэване выйшлі тысячы армян. Колькасць дэманстрантаў павялічваецца, уваход у парламент і вуліцы вакол яго заблакаваныя — таму дэпутаты не могуць выйсці з будынка.

Людзі скандуюць «рэспубліканцаў прэч!» і выкрыкваюць лозунгі ў падтрымку Пашыняна.

За некалькі гадзін да слуханняў у парламенце прэм'ер-міністр заявіў журналістам, што плануе правесці перавыбары сёлета ў снежні. З новым законам гэтага будзе зрабіць немагчыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула