БЕЛ Ł РУС

Аляксандар Надсан у Менску

23.11.2008 / 13:15

Nashaniva.com

23 лістапада (нядзеля) а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, якую будзе служыць айцец Аляксандар. 24 лістапада (панядзелак) а 18.30 тамсама адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра Надсана.

Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбыў у Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.

23 лістапада (нядзеля) а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, якую будзе служыць айцец Аляксандар.

24 лістапада (панядзелак) а 18.30 тамсама адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра Надсана. Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская ды іншыя навукоўцы, грамадзкія і культурныя дзеячы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула