БЕЛ Ł РУС

У Інгушэціі тысячы людзей не сыходзяць з вуліц праз канфлікт з Чачнёй. Пратэстоўцы і паліцэйскія моляцца разам ФОТАФАКТ

5.10.2018 / 18:16

Nashaniva.com

У сталіцы Інгушэціі Магасе працягваецца шматтысячны мітынг супраць перадачы часткі зямель Чачні.

Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць, што інгушскія паліцэйскія блакавалі ўезд расійскіх сілавікоў для разгону мітынгу. Таксама на фотаздымках можна пабачыць, як мясцовыя паліцэйскія разам з пратэстоўцамі робяць сумесны намаз.

Канстытуцыйны суд Інгушэціі раніцай 4 кастрычніка пастанавіў, што пытанне аб мяжы павінна вырашацца на рэспубліканскім рэферэндуме. Нягледзячы на гэта, ужо днём 4 кастрычніка парламент ратыфікаваў адпаведны закон, а ўвечары яго падпісаў кіраўнік рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула