БЕЛ Ł РУС

Ізраільскі міністр: Расійскія С-300 не здольныя нават засячы нашы F-35

5.10.2018 / 22:46

Nashaniva.com

Расійскія ЗРК С-300, якія Масква перадала Дамаску, не змогуць засячы знішчальнікі F-35, заявіў міністр рэгіянальнага супрацоўніцтва Ізраіля Цахі Ханегбі, перадае Haaretz.

Фота: Wikimedia Commons.

«Ведаеце, у нас ёсць стэлс-знішчальнікі, найлепшыя самалёты ў свеце. Гэтыя батарэі [С-300] не здольныя нават засячы іх», — сказаў ён.

Першыя F-35 паступілі ў Ізраіль у 2017 годзе.

Расія прыняла рашэнне перадаць Сірыі С-300 пасля таго, як сірыйскія вайскоўцы збілі расійскі Іл-20, у выніку чаго загінулі 15 вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула