БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам сутыкнуліся два аўтамабілі: загінулі абодва кіроўцы

8.10.2018 / 09:53

Nashaniva.com

Лабавое сутыкненне двух легкавікоў адбылося ў Мінскім раёне, загінулі абодва кіроўцы, паведамляецца на сайце МУС.

ДТЗ адбылося каля вёскі Лускава. 52-гадовы кіроўца «Хёндэ» выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з «Фордам», за рулём якога была 60-гадовая жанчына.

Абодва кіроўцы загінулі, а пасажыр, што ехаў у «Хёндэ», змешчаны ў бальніцу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула