БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала «найлепшай краінай для агратурызму». Але толькі паводле версіі расійскага часопіса

8.10.2018 / 11:31

Nashaniva.com

«Беларусь у конкурсе National Geographic стала найлепшай краінай для агратурызму, а беларус Леанід Пашкоўскі названы лепшым travel-блогерам»,

адсправаздачыліся многія беларускія СМІ.

Тураў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Што гэта за конкурс і як у ім перамагчы?

Анлайн-галасаванне было арганізавана расійскім часопісам National Geographic Traveler, створаным па заходняй франшызе. Намінацыі — «Найлепшая расійская авіякампанія», «Расійскі курортны гатэль» і іншыя такога кшталту.

Кожны ахвотны мог дадаць свой варыянт адказу, а пасля папрасіць знаёмых падтрымаць яго праз сацыяльныя сеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула