БЕЛ Ł РУС

Канстанцінопаль скасаваў указ 1686 года аб падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату

11.10.2018 / 20:26

Nashaniva.com

Сінод Канстанцінопальскай царквы прыняў рашэнне спыніць дзеянне ўказа 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.

Фота: Кіева-Пячэрская лаўра. Фота: Wikimedia Commons.

«Адмяніць юрыдычнае абавязацельства сінадальнага ліста 1686 года, выдадзенага па абставінах таго часу, якое дало права Маскоўскаму патрыярху прызначыць мітрапаліта Кіеўскага», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Канстанцінопальскі патрыярхат абвясціў пра рашэнне зняць анафему з кіраўнікоў дзвюх некананічных цэркваў ва Украіне — Філарэта з Кіеўскага патрыярхата і Макарыя з Украінскай аўтакефальнай царквы.

Прызнанне дзеяння ўказа несапраўдным дае падставу для атрымання Украінскай царквой аўтакефаліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула