БЕЛ Ł РУС

На мяжы Паўднёвай Асеціі абстраляны картэж прэзыдэнтаў Грузіі і Польшчы

23.11.2008 / 22:39

Новае абвастрэньне ў зоне грузінска-расейскага канфлікту.

Пад агонь трапіў картэж зь Лехам Качыньскім і Міхаілам Саакашвілі.
Прэзыдэнты Польшчы і Грузіі меліся агледзець у Ахалгорскім раёне на паўднёваасецінскім баку блокпост, дзе знаходзяцца расейскія ваенныя.

Ініцыятыва агледзець блокпост належала польскаму лідэру.

Лех Качынскі сьцьвярджае, што чуў расейскую гамонку з боку тых, хто страляў па картэжы.

Прэзыдэнт Польшчы таксама заўважыў, што абстрэл машынаў прэзыдэнтаў яскравае сьведчаньне таго, што пагадненьне Мядзьведзева – Сарказі па спыненьні агня не выконваецца.

Дарэчы гэтымі днямі спаўняецца пяць год з моманту Рэвалюцыі ружаў у Грузіі -- падзеньня рэжыму Шэварднадзэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула