БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем мужчына пры будаўніцтве гаража знайшоў авіябомбу часоў вайны

12.10.2018 / 18:26

Nashaniva.com

Жыхар Касцюкоўкі Гомельскага раёна пры будаўніцтве гаража знайшоў авіяцыйную бомбу часоў вайны, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Мужчына капаў яму, на глыбіні 1 метр рыдлёўка ўдарыла па жалезе. Спачатку вясковец падумаў, што гэта старая труба. Аднак пасля капання, калі з'явіліся нос і рэшткі апярэння, ён зразумеў, што далей капаць небяспечна, і звярнуўся ў міліцыю.

На месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Як высветлілася, небяспечнай знаходкай была савецкая авіябомба ФАБ-100.

Авіябомбу дасталі, перавезлі на спецыяльны палігон і знішчылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула