БЕЛ Ł РУС

Жыхар Лоева спрабаваў згвалціць непаўналетнюю дзяўчынку, шукаюць іншых ахвяр ФОТА

17.10.2018 / 13:4

УШ

Гэта не першае згвалтаванне ў яго біяграфіі. Цяпер мужчына можа сесці на 13 гадоў.

Раней 59-гадовы мужчына ўжо сядзеў за згвалтаванне. Прычым двойчы. Сам ён родам з Магілёва, але з 2017 года жыў у Лоеве. Нярэдка прыцягваўся да адказнасці за тое, што распіваў алкаголь у публічных месцах.

Цяпер мужчыну зноў затрымалі. Яго падазраюць у спробе згвалціць непаўналетнюю. Следчыя мяркуюць, што гэта не адзіная ахвяра мужчыны і просяць звярнуцца ў міліцыю тых, хто ведае пра падобныя сітуацыі з удзелам падазраванага ці сам стаў ахвярай.

Звярнуцца можна ў Лоеўскі РАСК асабіста (г.п.Лоеў, вул.Шавялёва, д.96) або па тэлефонах: (8-02347) 4-04-31, 4-24-11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула