БЕЛ Ł РУС

«Вялікі камень» можа стаць спадарожнікам Мінска. Туды пусцяць хуткасны трамвай або метро

21.10.2018 / 22:34

Nashaniva.com

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» можа стаць спадарожнікам Мінска, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» Кірыл Карацееў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

«Мы маем даручэнне кіраўніка дзяржавы адпрацаваць гэтую тэму. Мы падрыхтавалі шэраг інфраструктурных прапаноў. Сёння размова ідзе пра будаўніцтва дарогі да Ваўпшасава ў Мінску. І фактычна той кавалак, які ўнутры парку, мы ўжо будуем», — сказаў Кірыл Карацееў. Больш доўгатэрміновае пытанне — пра будаўніцтва хуткаснага трамвая, хуткаснага метро, якія звяжуць парк, Мінск і аэрапорт.

У індустрыяльным парку будзе ўзведзены першы жылы дом на 156 кватэр. Наступным крокам стане будаўніцтва бальніцы. У перспектыве на тэрыторыі парку плануецца пабудаваць каля 120 тыс. кв.м жылля. Гэта будуць як шасціпавярховыя дамы, так і аднапавярховыя будынкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула