БЕЛ Ł РУС

NASA заўважыла загадкавы айсберг

23.10.2018 / 07:59

Руслан Гаёк паводле NASA

Ледзяная глыба мае правільную геаметрычную форму.

Нацыянальнае касмічнае агенцтва ЗША NASA змясціла ў сваім твітары фотаздымак дзіўнага айсберга.

Фота NASA

Здымак быў зроблены ў рамках місіі, мэта якой зразумець, як змяняецца ледзяное покрыва на полюсах Зямлі. 

Што гэта — сакрэтны вайсковы аэрадром? База іншапланетнікаў? 

NASA дае больш простую версію: хутчэй за ўсё, роўныя лініі тлумачацца тым, што айсберг зусім нядаўна адкалоўся ад ледзянога шэльфа Larsen C. Карацей кажучы — перад вамі маладзенькі, не патрапаны жыццём айсберг. Нарадзіўся ён у гэтым раёне Антарктыды:

Фота Wikipedia

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула