БЕЛ Ł РУС

У Кітаі адкрылі самы доўгі ў свеце мост ФОТА

23.10.2018 / 08:50

Nashaniva.com

Nine News Australia

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін адкрыў самы доўгі ў свеце марскі мост, які злучае Ганконг, Макаа і мацерыковы Кітай. Пра гэта піша AFP.

«Я абвяшчаю, што мост у Ганконг — Чжухай — Макаа афіцыйна адкрыты», — сказаў Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця і адразу пакінуў сцэну.

World's longest sea bridge opens linking China and Hong Kong. #9News https://t.co/J0wfDoCtVJ pic.twitter.com/I54AwgyxvD

— Nine News Australia (@9NewsAUS) 23 октября 2018 г.

55-кіламетровы пераезд уключае ў сябе звілістую дарожную частку і падводны тунэль, які злучае востраў Лантау ў Ганконгу, Чжухай і Макаа.

Будаўніцтва пачалося ў 2009 годзе і ішло з затрымкамі, перарасходам бюджэту, карупцыяй і гібеллю будаўнікоў.

Кошт склаў 20 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула