БЕЛ Ł РУС

Крэмль анансаваў «нармальную двухбаковую сустрэчу» Пуціна і Трампа

23.10.2018 / 20:17

Nashaniva.com

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў распавёў пра дамоўленасць наконт «нармальнай двухбаковай сустрэчы» кіраўнікоў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, перадае ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

Дамоўленасць была дасягнутая падчас перамоў дарадцы прэзідэнта ЗША Джона Болтана з «прадстаўнікамі нашай знешнепалітычнай і ваенна-палітычнай каманды», заявіў Ушакоў.

Цяпер бакі, паводле Ушакова, плануюць, што двухбаковую сустрэчу прэзідэнты правядуць пасля завяршэння ўрачыстых мерапрыемстваў 11 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула