БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца трапіў у ДТЗ з п’янай дзяўчынай і яе п’янай маці. Эпічны ФОТАФАКТ

25.10.2018 / 12:12

nn.by

Нядаўна было прынята рашэне змясціць жыхара Гродна пад варту. Мужчына яшчэ ў верасні трапіў у ДТЗ.

Аварыя адбылася яшчэ 9 верасня. Пасля сямейнага застолля, гродзенец разам з дзвюма жанчынамі вярталіся ад сваякоў. Нападпітку былі ўсе трое.

Але кіроўца не справіўся з машынай і вылецеў з дарогі ў кювет. 26-гадовая пасажырка атрымала траўмы.

Калі на месца прыехалі следчыя, п'яная маці пацярпелай проста спала ў разбітай машыне.

Траўмы пацярпелай жанчыны кваліфікавалі як цяжкія цялесныя. У выніку кіроўцу вырашылі змясціць пад варту. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула