БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску рабочы загінуў пасля наезду пагрузчыка

25.10.2018 / 15:17

Фота СК

Па дадзеных СК, 22 кастрычніка каля 14.50 кіроўца лесапагрузчыкі на тэрыторыі ААТ «ФанДАК» наехаў на 57-гадовага слесара-сантэхніка гэтага ж прадпрыемства. Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

У дачыненні да кіроўцы пагрузчыка следчымі заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула