БЕЛ Ł РУС

Чэлсі сіламі Лофтус-Чыка абыграў БАТЭ ВІДЭА

25.10.2018 / 23:57

Nashaniva.com

Футбалісты барысаўскага БАТЭ саступілі лонданскаму «Чэлсі» з лікам 1:3 у матчы 3-га тура групавога этапу Лігі Еўропы.

Гульня пачалася для барысаўчан няўдала — ужо на 2-й хвіліне Рубен Лофтус-Чык адкрыў лік. Яшчэ праз 6 хвілін ён падвоіў вынік, а на 53 хвіліне англічанін гаянскага паходжання аформіў хет-трык.

Аднак БАТЭ ўсё ж удалося з годнасцю завяршыць матч з дапамогай выніковага ўдару Аляксея Рыяса — выніковы лік 1:3.

У іншым матчы 3-га тура групы L грэчаскі ПАОК у Салоніках саступіў венгерскаму «Відзі» з лікам 0:2.

Турнірнае становішча пасля першага круга: «Чэлсі» — 9 ачкоў, БАТЭ — 3, ПАОК — 3, «Відзі» — 3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула