БЕЛ Ł РУС

Валанцёры БРСМ 27 кастрычніка добраўпарадкуюць Курапаты

26.10.2018 / 09:36

Nashaniva.com

Акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўрочышча стартавала вясной 2017 года. Ініцыятарамі выступілі Мінская абласная арганізацыя БРСМ і Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

У цяперашнім мерапрыемстве прымуць удзел 50 чалавек: валанцёры руху «Добрае Сэрца» з Лагойскага раёна, супрацоўнікі БРСМ, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый. Яны добраўпарадкуюць тэрыторыю, прыбяруць лісце, смецце.

Курапаты — месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Ўрочышчы Курапаты ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула