БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферах

26.10.2018 / 16:29

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

«Беларусь настроена на прадметны і канструктыўны дыялог са сваімі ўкраінскімі сябрамі па любых напрамках. Наша краіна імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферах у духу даверу і ўзаемнай падтрымкі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што не толькі эканоміка, але і цесныя гуманітарныя сувязі аб'ядноўваюць дзве краіны і яе народы. Актыўна развіваецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферах спорту, навукі і адукацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула