БЕЛ Ł РУС

Беларускі баксёр Іван Баранчык стаў чэмпіёнам IBF

28.10.2018 / 17:46

nn.by

Беларус Іван Баранчык стаў чэмпіёнам IBF і выйшаў у паўфінал Сусветнай баксёрскай суперсерыі (WBSS) у першай паўсярэдняй вазе, паведамляе Tribuna.com. Бой прайшоў у Новым Арлеане.

Іван Баранчык меў відавочную перавагу на працягу ўсяго бою супраць шведа Энтані Йігіта. А затым каманда суперніка беларуса вырашыла не выпускаць баксёра на восьмы раунд праз атрыманыя пашкоджанні.

Іван Баранчык — другі чэмпіён свету ў першай паўсярэдняй вазе з Беларусі. Раней тытулам WBA завалодаў Кірыл Рэліх, які ўжо выйшаў у паўфінал WBSS, перамогшы расіяніна Траяноўскага.

У паўфінале турніру Баранчык сустрэнецца з пераможцам бою Джош Тэйлар — Раян Марцін, які пройдзе на наступным тыдні. Рэліх сустрэнецца з амерыканцам Рэджысам Прагрэйсам, які ў нядзелю перамог па ачках Тэры Флэнагана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула