БЕЛ Ł РУС

Жорсткае забойства 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы: маці і яе знаёмаму выстаўлена абвінавачванне

2.11.2018 / 14:34

Nashaniva.com

Злачынства здзейснена ў кватэры на 5-м паверсе ў доме на вул. Гагарына ў Лунінцы. Фота: «Медыя-Палессе»

25-гадовай жыхарцы Лунінца і яе 47-гадоваму знаёмаму, якія падазраюцца ў забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі, прад'яўленае абвінавачванне.

Дзеянні кожнага з іх кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Таксама ўстаноўлена наяўнасць у іх крыві этылавага спірту ў канцэнтрацыі 1,6 праміле ў жанчыны і 1,2 праміле ў мужчыны. Расследаванне працягваецца.

Што вядома пра трагедыю ў Лунінцы, дзе пры маці абезгаловілі 8-месячную дзяўчынку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула