Ля Стоўбцаў на трасе М1 фура ўрэзалася ў аўто, што спынілася перад «зебрай»: пешаход загінула, два чалавекі ў бальніцы
Фота СК
Следчыя Стаўбцоўскага РАСК, эксперт ГКСЭ і супрацоўнікі ДАІ працуюць на аўтадарозе М1, дзе адбылося смяротнае ДТЗ, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца грузавіка з прычэпам здзейсніў сутыкненне спачатку з легкавіком, а потым яны зачапілі іншы аўтамабіль.
Фота СК
Легкавікі спыніліся, каб прапусціць пешахода. У выніку жанчына-пешаход загінула на месцы, кіроўца і пасажыр першага аўто дастаўлены ў бальніцу.