БЕЛ Ł РУС

У рыма-каталікоў пачынаецца Адвэнт

30.11.2008 / 11:48

Nashaniva.com

Які будзе доўжыцца да 25 сьнежня, дня Божага нараджэньня.

Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачаўся ў нядзелю 30 лістапада.

У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў, да 25 сьнежня, паведамляе сайт catholic.by.

Урад зрабіў у гэтым годзе выдатны падарунак вернікам, якія сьвяткуюць Божае Нараджэньне (Раство) паводле грыгарынскага календара. Сьвяты будуць доўжыцца чатыры дні, да 28 сьнежня.

Самы час праведаць бацькоў, родных, блізкіх, дарагіх.

У праваслаўных вернікаў Піліпаўка пачалася 27 лістапада, у грэка-каталікоў - 15 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула