БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёве на пажары згарэлі маці і сын

5.11.2018 / 20:11

Nashaniva.com

У пятніцу вечарам у Буда-Кашалёве на пажары загінулі маці і сын, паведамляе МНС.

У той вечар дома знаходзіліся 55-гадовы мужчына і яго 94-гадовая маці. 45-гадовая сужыцелька ў той вечар была на працы, што і выратавала яе ад смерці.

Абгарэлыя трупы ратавальнікі знайшлі ў палаючым пакоі.

Паводле папярэдніх даных, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула