Маленькі хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха ў Калінкавічах
Інцыдэнт адбыўся днём 2 лістапада. Хлопчык зваліўся з падаконніка кватэры на чацвёртым паверсе, піша БелТА са спасылкай на СК.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у гэты час яго мама была на кухні. «Жанчына пакінула дзіця ў ложку, які стаяў каля акна. Малое перабралася на падаконнік, адкрыла акно, на якім была маскітная сетка, і выпала на вуліцу. У іншым пакоі знаходзілася старэйшая сястра.
З атрыманымі пры падзенні траўмамі хлопчык шпіталізаваны ў райбальніцу.