БЕЛ Ł РУС

У Бялыніцкім раёне аўтамабіль выехаў на сустрэчную: пацярпелі 4 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

6.11.2018 / 13:46

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 5 лістапада ў 10:00, паведамляе міліцыя Магілёўскай вобласці.

 49-гадовая жыхарка Магілёва на «Рэно» на 16-м км аўтадарогі Мінск — Магілёў (на пад'ездзе да Бялынічаў) з'ехала на правую абочыну, пасля чаго аўтамабіль занесла, жанчына страціла кантроль над кіраваннем, аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам», за рулём якога быў 25-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ пацярпела кіроўца «Рэно», а таксама кіроўца «Фальксвагена» і яго малыя пасажыры — дзяўчынкі 4-х гадоў і 10-ці месяцаў, яны шпіталізаваны.

У момант аварыі 4-гадовае дзіця было ў адмысловым прыстасаванні і прышпілена (крэсла ўстаноўлена на заднім сядзенні за кіроўцам), а вось 10-месячную малую мама перавозіла, трымаючы на руках, знаходзячыся на заднім сядзенні (жанчына не пацярпела).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула