БЕЛ Ł РУС

Бацька Севярынца таксама піша

2.12.2008 / 17:7

Nashaniva.com

Прэмія прысуджана яму як лепшаму расейскамоўнаму паэту.

Бацька вядомага палітыка П.Севярынца, паэт Кастусь Севярынец уганараваны прэміяй «Лепшыя радкі «Флорыды».

«Флорыда» — гэта літаратурны часопіс, які ўжо 8 год выходзіць у горадзе Маямі. Пра гэтае выданьне, дзе друкуюцца сучасныя паэты, у тым ліку і вядомыя расейскія, спадар Севярынец даведаўся з інтэрнэту і даслаў туды некалькі падборак уласных вершаў.


Фота Свабоды

У жніўні «Флорыда» прадставіла сваім чытачам новага аўтара і ягоную падборку вершаў для дзяцей. А днямі ў часопісе выйшла нізка «дарослых» вершаў Кастуся Севярынца пад назовам «Воспоминания о Литве» з цыклу «Город в розовом дыму».

Кастусь Севярынец кажа, што такім чынам у адзін год ён стаўся і дэбютантам, і ляўрэатам амэрыканскай літаратурнай прэміі. У грашовым вымярэньні гэтая прэмія невялікая — 100 даляраў. Але, як адзначае спадар Севярынец, найбольш прыемна для яго было даведацца, што ён стаўся першым беларускім аўтарам, уганараваным прэміяй у Маямі.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула