БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пераможцаў скралі 24 туі

8.11.2018 / 19:11

Nashaniva.com

Насупраць Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў невядомыя скралі больш за дваццаць туй, паведамілі Tut.by чытачы. У «Мінскзелянбудзе» пацвердзілі гэта і распавялі, што напісалі заяву ў міліцыю.

Каля месяца таму ля дома 75 к.1 на Пераможцаў «Зелянбуд» высадзіў два рады туй. А нядаўна частку з іх скралі, паведамілі мясцовыя жыхары.

У «Мінскзелянбудзе» пацвердзілі гэтую інфармацыю і распавялі, што напісалі заяву ў міліцыю аб крадзяжы 24 туй. Як мяркуецца, расліны выкапалі ў ноч з 4 на 5 лістапада.

— Кралі нейкія вельмі адчайныя людзі. Як можна не ведаць пра тое, што праспект Пераможцаў праглядаецца з камер, — кажа начальнік упраўлення «Цэнтр» Сяргей Ражноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула