БЕЛ Ł РУС

У Віцебску легкавік збіў на пераходзе жанчыну, у яе зламаны хрыбетнік

9.11.2018 / 13:51

Nashaniva.com

Аварыя адбылася раніцай 9 лістапада. Кіроўца «Фальксвагена Пасата» ехаў па вул. Гагарына. На адным з рэгуляваных пешаходных пераходаў ён не прапусціў 41-гадовую жанчыну і збіў яе. У пацярпелай зламаны хрыбетнік, яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы, піша БелТА.

Па словах кіроўцы, ён бачыў, як сустрэчныя машыны зніжаюць хуткасць, каб прапусціць пешахода, але своечасова не паспеў спыніцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула