БЕЛ Ł РУС

Цана на нафту Brent упершыню з красавіка апусцілася ніжэй за $70

9.11.2018 / 13:58

Nashaniva.com

Цана нафты маркі Brent у пятніцу днём апусцілася ніжэй за 70 даляраў за бараль упершыню з 10 красавіка, вынікае з дадзеных таргоў.

Па стане на 13:11 кошт студзеньскіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь зніжаўся на 0,84%, да 70,06 даляра за бараль. Пры гэтым раней у ходзе таргоў ён дасягаў 69,99 даляра за бараль.

Кошт нафты маркі WTI у пятніцу днём апусціўся ніжэй за 60 даляраў за бараль упершыню з 8 сакавіка.

Эксперты звязваюць гэта з асцярогамі інвестараў перанасычэння рынка на фоне растучай здабычы ў ЗША, Саудаўскай Аравіі і Расіі Краіны нарошчвалі яе напярэдадні ўвядзення амерыканскіх санкцый супраць Ірана, каб кампенсаваць недахоп іранскага экспарту

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула