БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Светлагорска зноў скралі «жамчужыну» са скульптуры

9.11.2018 / 20:38

Скульптура «Жамчужына Сусвету», усталяваная на Цэнтральнай плошчы Светлагорска, зноў пацярпела. Каму спатрэбіўся гранітны шар, незразумела, але на днях ён знік.

«Жамчужыну Сусвету» светлагорскага скульптара і мастака Аляксандра Камардзіна ўсталявалі ў 2006 годзе. Літаральна праз год «Жамчужына» пацярпела ад рук вандалаў.

Да 55-годдзя Светлагорска Аляксандр Камардзін адрэстаўраваў скульптуру. Першапачаткова шар быў зроблены з мармуру. Пасля рэстаўрацыі ў цэнтры статуі з'явілася гранітная жамчужына. І вось зноў нехта яе выкраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула