БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых з-за лясных пажараў у Каліфорніі ўзрасла да 31

12.11.2018 / 08:46

Nashaniva.com

Колькасць загінулых у выніку лясных пажараў у амерыканскім штаце Каліфорнія вырасла да 31 чалавека, паведамляе USA Today.

Ахвярамі ляснога пажару Camp на поўначы Каліфорніі сталі 29 чалавек, яшчэ двое загінулі на поўдні штата ў выніку пажару Woolsey. Раней паведамлялася, што 228 людзей зніклі без вестак.

Лясны пажар Camp на поўначы Каліфорніі пачаўся ў чацвер і стаў самым разбуральным у гісторыі штата. Па дадзеных тэлеканала, пажар ахапіў амаль 45 тысяч гектараў, да раніцы нядзелі пажарным удалося лакалізаваць 25% пажару. Агонь разбурыў 6,47 тысячы будынкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула