19-гадовы кіроўца на «Лэнд Ровэр» з расійскімі нумарамі ўрэзаўся ў трамвай у Мінску
Фота ДАІ Мінска
Здарэнне адбылося ў ноч на 11 лістапада, паведамляюць Мінск-навіны.
«Лэнд Ровэр» з расійскімі нумарамі рухаўся па завулку Казлова у бок Даўгабродскай. На скрыжаванні 19-гадовы кіроўца не саступіў дарогу трамваю, які ехаў па вул. Казлова ў напрамку Уральскай. У выніку адбылося сутыкненне.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў.