БЕЛ Ł РУС

Пацярпелая ў «Арэна-Сіці» знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці

12.11.2018 / 16:53

Nashaniva.com

Стан пацярпелай у сталічным гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

«Адна пацярпелая. Яе стан — сярэдняй ступені цяжкасці», — сказала Юлія Барадун. З папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма» яна будзе шпіталізавана ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Вядома, што пацярпела 24-гадовая дзяўчына, прадавец кветкавага кіёска.

Як паведамлялася, у сталічным гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» на Пераможцаў павалілася столь.

Чытайце таксама: У мінскім гандлёвым цэнтры Арэна-Сіці абвалілася столь, ёсць пацярпелыя ФОТЫ, ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула