БЕЛ Ł РУС

Дальнабойшчык з Гродна парваў пашпарт жонкі — і трапіў пад крымінальную справу

15.11.2018 / 14:23

Nashaniva.com

Як паведамляе міліцыя рэгіёна, гарадзенец рэгулярна высвятляў адносіны з жонкай. Яны жывуць на вуліцы Багушэвіча.

Мужчына працуе дальнабойшчыкам, але, вяртаючыся з рэйсу, ён, па словах жанчыны, пастаянна скандаліў. Яна вырашыла падаць на развод. Аднойчы мужчына, прыйшоўшы дахаты ў стане алкагольнага ап'янення, дастаў з сумкі пашпарт жонкі, у якім была віза. «Я гэтую візу купіў, больш яе ў цябе не будзе», — разарваў пашпарт, паклаў яго ў кішэню і пайшоў.

За псаванне пашпарта яму пагражае крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула