БЕЛ Ł РУС

У Жабінцы экс-намеснік старшыні райвыканкама атрымаў 5 гадоў калоніі за махінацыі на «Дажынках»

16.11.2018 / 20:59

Nashaniva.com

У судзе Жабінкаўскага раёна вынеслі прысуд у дачыненні да былога намесніка старшыні райвыканкама. Экс-кіраўніка прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў.

У 2016 годзе па выніках конкурсу на разліковы рахунак упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жабінкаўскага райвыканкама паступіла прэмія за 5,5 тысячы рублёў. Чыноўнік не мог прэтэндаваць на гэтыя грошы, таму размеркаваў прэміі сярод сваіх падначаленых. Затым ён запатрабаваў ад кожнага з іх перадаць яму палову сумы.

У тым жа годзе пры правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» ён атрымаў каштоўнасці, кошт якіх быў уключаны ў аплату харчавання дэлегацыі.

Акрамя таго, з сакавіка 2014 года па лістапад 2016 патрабаваў у мясцовага фермера 104 мяшкі бураковага цукру.

Суд прысудзіў экс-кіраўніка да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула