БЕЛ Ł РУС

Хочаце вывучаць нямецкую? Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй

23.11.2018 / 11:37

Nashaniva.com

Цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? Хочаце вывучаць нямецкую, але пакуль не ведаеце, дзе? Шмат чулі пра курсы ў Інстытуце імя Гётэ, але ўсё яшчэ маеце сумневы?

Ужо ў найбліжэйшую суботу, 24 лістапада, Інстытут імя Гётэ ў Мінску адкрывае свае дзверы для новых сяброў!

У гэты дзень вы зможаце:

Праграма Дня адкрытых дзвярэй:

11:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-15 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.

12:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-15 гадоў), якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.

13:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей (10-12 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.

14:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто раней не вывучаў нямецкую мову.

15:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто ўжо вывучаў нямецкую мову.

Завітвайце! Уваход вольны!

Шукайце больш інфармацыі на сайце Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Інстытут імя Гётэ месціцца па адрасе: вуліца Веры Харужай, 25/3, 4 паверх

Сайт: goethe.de/minsk

Кантакты: +375 17 2377119, +375 17 2374812

Пошта: spr@minsk.goethe.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула