Усе абмяркоўваюць першы трэйлер кінаверсіі «Караля Льва» ВІДЭА
Кампанія Disney выпусціла першы трэйлер кінаверсіі «Караля Льва», рымейку знакамітага мультфільма.
Карціна (рэжысёр Джон Фаўра) выйдзе на экраны 19 ліпеня 2019 года.
«Кароль Леў» — мультфільм, выпушчаны студыяй Disney ў 1994 годзе. Ён сабраў у пракаце рэкордныя для класічнай анімацыі 968 мільёнаў даляраў, заваяваў тры прэміі «Залаты глобус» і дзве прэміі «Оскар».