БЕЛ Ł РУС

Цана нафты абвалілася за дзень яшчэ на 5%

23.11.2018 / 17:43

Nashaniva.com

Кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у студзені 2019 года ў часе таргоў на біржы ICE ў Лондане апусцілася на 4,2% і склала $ 59,8 за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў.

У апошні раз, адзначае ТАСС, цана нафты гэтага гатунку знаходзілася ніжэй за ўзровень $ 60 за бараль 27 кастрычніка 2017 года.

Цэны на нафту пачалі рэзкае падзенне ў першай палове кастрычніка, цана маркі Brent знізілася прыкладна на 28%.

Расійская валюта на гэтым фоне зніжаецца да даляра і еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула