БЕЛ Ł РУС

НАТА і Еўрасаюз адрэагавалі на канфлікт у Керчанскім праліве

26.11.2018 / 00:38

Nashaniva.com

НАТА і Еўрасаюз заклікаюць Расею і Украіну да стрыманасці ў Азоўскім моры, якая прывядзе да дээскалацыі сітуацыі, паведамляе ТАСС.

«НАТА ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў Азоўскім моры і Керчанскім праліве, і мы ў кантакце з украінскімі ўладамі. Мы заклікаем да стрыманасці і дээскалацыі», - заявіла ў нядзелю ў Брусэлі прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Аана Лунгеску.

«НАТА цалкам падтрымлівае суверэнітэт Украіны і яе тэрытарыяльную цэласнасць, уключаючы яе правы на суднаходства ва ўласных тэрытарыяльных водах. Мы заклікаем Расею забяспечыць бесперашкодны доступ ва ўкраінскія парты на Азоўскім моры ў адпаведнасці з міжнародным правам», - заявіла прэс-сакратар Альянсу.

Еўрасаюз таксама заклікае Расію і Украіну да стрыманасці ў Азоўскім моры. Пра гэта гаворыцца ў заяве замежнапалітычнай службы ЕС, пашыранай у нядзелю ў Брусэлі.

«Мы чакаем, што Расея адновіць свабоду праходу па Керчанскім праліве, і заклікаем усіх дзейнічаць максімальна стрымана, каб неадкладна дээскалаваць сітуацыю», - адзначаецца ў ім.

У дакуменце падкрэсліваецца, што «напружанасць у Азоўскім моры і Керчанскім праліве сёння небяспечна ўзрасла». «Як заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС [Федэрыка Магерыні], падзеі ў Азоўскім моры з'яўляюцца дэманстрацыяй таго, як нестабільнасць і напружанасць непазбежна ўзрастуць, калі ігнаруюцца асноўныя правілы міжнароднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў заяве. - Еўрасаюз чакае, што Расія спыніць інспекцыі [судоў у Азоўскім моры]».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула