БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць 20-кіламетровую веладарожку — з Чыжоўкі ў Зялёны Луг

26.11.2018 / 14:42

Nashaniva.com

У наступным годзе ў Мінску пачнецца будаўніцтва трох участкаў веладарогі.

У парку Цівалі (непадалёк ад станцый метро «Спартыўная» і «Кунцаўшчына» працягласць складзе кіламетр. Невялікі кавалак дадасца ад аквапарка «Лебядзіны» ў бок МКАД

Але галоўная велабудоўля — дарожка ад вуліцы Ташкенцкай у Чыжоўцы да Цнянскага вадасховішча ў Зялёным Лузе.

Гэта каля 20 кіламетраў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

З цягам часу мяркуецца зрабіць і кальцавую для аматараў веласіпеднага руху. Яна звяжа 5 паркаў горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула