Лукашэнка зноў едзе ў Оршу
Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Аршанскі льнокамбінат, дзе правядзе нараду па развіцці льняной галіны і перапрацоўцы лёну, піша БелТА.
На прадпрыемстве кіраўніку дзяржавы паведамяць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і выкананні яго даручэнняў па мадэрнізацыі і павышэнню эфектыўнасці работы льнокамбіната.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае льночасальны і прадзільна-падрыхтоўчы, ткацкі, ткацка-падрыхтоўчы і ткацкі цэхі, дзе азнаёміцца з сучасным тэхналагічным абсталяваннем па вытворчасці тканін і новымі ўзорамі ільняной прадукцыі.
Затым правядзе нараду па пытаннях развіцця льняной галіны і перапрацоўцы лёну.