БЕЛ Ł РУС

БТ запускае серыю ролікаў да 100-годдзя БССР. Прыгадаюць і Васіля Быкава, а агучыць Давыдзька

30.11.2018 / 20:24

Nashaniva.com

БТ запускае серыю міжпраграмных ролікаў да 100-гадовага юбілею БССР.

Ролікі працягласцю 30 секунд будзе агучваць Генадзь Давыдзька.

Усяго да юбілею БССР створана 12 міжпраграмных ролікаў. У прыватнасці, гледачы «Беларусь 1» успомняць пра тэатральную дзіву Стэфанію Станюту, пісьменніка Васіля Быкава, даведаюцца падрабязнасці пра мастака Міхаіла Савіцкага, касманаўта Пятра Клімука, трохразовага алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе Аляксандра Мядзведзя. Відэазамалёўкі таксама раскажуць пра Пятра Машэрава, Андрэя Грамыку, Кузьму Кісялёва, Кірыла Арлоўскага, Панцеляймона Панамарэнку і Уладзіміра Мулявіна.

Першыя відэазамалёўкі гледачы «Беларусь 1» змогуць убачыць ужо на наступным тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула