БЕЛ Ł РУС

Катар абвясціў пра выхад з АПЕК

3.12.2018 / 10:27

Nashaniva.com

Wikipedia

Катар пакіне Арганізацыю краін — экспарцёраў нафты (АПЕК) з 1 студзеня 2019 года

Міністр энергетыкі Катара Саад Шэрыда аль-Каабі паведаміў, што краіна вырашыла выйсці з АПЕК, вывучыўшы розныя варыянты, як павысіць сваю ролю на міжнародным узроўні, а таксама прапрацаваўшы доўгатэрміновую стратэгію.

Арганізацыя краін — экспарцёраў нафты існуе з 1960-х гадоў. У 1970-я АПЕК навучылася павышаць сусветныя цэны на нафту з дапамогай эмбарга на пастаўкі і зніжэнне здабычы. Зараз у АПЕК уваходзяць 15 краін, у асноўным краіны Блізкага Усходу і Афрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула