БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: Зіма адступае, зноў пацяплее

3.12.2018 / 12:14

Nashaniva.com

У асноўным мокры снег і галалёдзіца.

Фота Юліі Бальцэвіч

У аўторак надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Часам ападкі, мокры снег.

Ноччу ад -5°С па ўсходзе да + 4°С па захадзе краіны; максімальная — у сярэдзіне дня 0.. + 6°С. 

У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -3.. + 2°С, максімальная - днём -2.. + 3°С.

6 снежня — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1..- 7 ° С, максімальная - днём -3.. + 2°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула