На разгляд Вярхоўнай Рады ўнесены законапраект аб разрыве дамовы аб дружбе Украіны і Расіі
Ва ўкраінскі парламент унесены праект закона аб дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй. Па інфармацыі з базы дадзеных Вярхоўнай Рады, законапраект занесены прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які просіць разгледзець яго ў паскораным парадку.
Тэкст законапраекта пакуль не апублікаваны ні на сайце парламента, ні на сайце прэзідэнта Украіны.
Пра пачатак працэдуры разрыву дамовы пра сяброўства з Расіяй прэзідэнт Украіны абвясціў у сярэдзіне верасня.